Экспанаты школьнага

     літаратурна-этнаграфічнага

                       музея

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


                           Прылады працы

 1.Прадзенне

 

Калаўрот.

 

  Самапрадка,прылада для механізаванага прадзення лену і воўнны ў хатніх умовах. На Беларусі вядомы два тыпы, калаўрот-стаяк і ляжак. Абодва тыпы мелі аднолькавыя рабочыя часткі: кола, педаль (шатун, ківач), якой кола прыводзілася ў рух, і прадзільны апарат. Апошні складаўся са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калесікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам.У калаўроце-стаяку кола знаходзілася паміждзвюма вертыкальнымі стойкамі пад прадзільным апаратам, у калаўроце-лежаку-збоку ад прадзільнага апарата. На Беларусі калаўроты з’явіліся ў 16ст. на мануфактурных прадпрыемствах. У сялянскім побыце выкарыстоўваюцца з сярэдзіны 19ст., асабліва ў раенах інтэнсіўнага льнаводства, на Паўдневай Беларусі пераважала прадзенне пры дапамозе верацяна. 

                       

                

 

  

                                       Прасніца

 

   Драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі. Вядомы чатыры асноўных тыпы прасніц: лапатападобная, грэбень, вілы, кій. Найбольш пашыраны лапатападобныя і прасніца-грэбень. Лапатападобныя прасніцы рабілі з суцэльнага кавалка дрэва ці з дзвух частак – лопасць пад правым вуглом устаўлялі ў днішча або ў адтуліны ў лаве. Лопасць звычайна рабілі прамавугольнай формы, сустракаліся таксама веслападобныя, мечападобныя, прасніцы-дошчачкі і інш. Прасніцы аздаблялі разьбой-фігурна апрацоўвалі ножкі, выпілоўвалі краі лопасці.

   

 

                               Верацяно

 

  Прылада для ручнога прадзення лену, воўны, пянькі. У старажытныя часы верацяном служыла драўляная крыху завостраная палачка, пазней-конусападобная палачка даўжыней 20-30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай верацяно выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш.

 

          

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                            2.Ткацтва

 

                               Кросны

 

  Ткацкі стан з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах.

Найбольш важныя часткі і прыстасаванні пашыраных на Беларусі гарызантальных кроснаў: ставы (апорны каркас), на якіх мацаваліся навоі (для асновы і тканіны); ніты, у якія накідалася аснова; берда з набыліцамі для прабівання ўтку; панажы, кацелкі для прывядзення ў рух нітоў і ўтварэння зева пры тканні. Пачыналі наладку кроснаў з навівання падрыхтаванай асновы. Расплятаючы аснову, яе пастаянна часалі драўляным грэбнем (для раўнамернага размеркавання) і, нацягваючы накручвалі на навой. Для ўтварэння зева ў аснову прапускалі 2 вузкія (2-3 см) “чыноўныя” дошчачкі, якія перасоўвалі па меры накручвання асновы. Наступны этап-накіданне асновы ў ніты. Парадак прапускання асновы ў ніты і іх колькасць залежалі ад узору будучай тканіны (колькасць нітоў вагалася ад 2 да16 і больш). Аснову прапускалі ў берда, звязвалі па некалькі нітак разам, прадзявалі пруточак і замацоўвалі яго на навоі. Ніты злучалі з панажамі. Накладка кроснаў і тканне лічыліся жаночай справай. На кроснах выра выраблялі разнастайныя тканіны ад 2-нітовага палатна да шматнітовых і перабіраных узорыстых ручнікоў, абрусаў, посцілак і інш.

 

 

 

 

 

                           

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                 Матавіла

 

   Прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы. Лакальныя назвы моташка, вітуха. Найбольш пашыраным было матавіла, якое ўяуляла сабой невялікі драўляны стрыжань з перпендыкулярна прымацаванымі брускамі на абодвух канцах. Сустракалася таксама вілкападобнае матавіла - з аднаго боку стрыжань меў натуральную развілку, а з другога - умацаваны брусок. Прынцып работы на абодвух матавілах аднолькавы: трымаючы ў левай руцэ стрыжань і паварочваючы яго то ўлева, то ўправа, правай рукой намотвалі пражу на брускі. Для размотвання пражы з матка ў клубок служыла спец. Матавіла-размотыч: брусковы крыж з дзіркамі для калкоў, на якія надзявалі маток, свабодна круціўся на стрыжні, які ніжнім канцом нерухома мацаваўся на падстаўцы. У некаторых мясцовасцях яго прымацоўвалі да сцяны або ўстаўлялі ў дзірку ў лаве ці ўслоне .

 

         

 

 

                                Цэўка

 

 Драўляная палачка даўжыней 14-16 см з утаўшчэннямі на канцах, на якую накручвалі ўточную пражу. Пры тканні ўстаўлялася ў чаўнок. Ніткі на цэўку навівалі пры дапамозе сукала.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                Сукала

 

 Прылада для намотвання нітак на цэўкі. Уяўляе сабой дзве стойкі з умацаваным паміж імі гладка адшліфаваным валікам з махавым колам, размешчаным бліжэй да аднаго канца валіка. З працілеглага канца ў валік устаўляўся металічны стрыжань, на які надзявалася цэўка (вярчэнне дасягалася хуткімі рытмічнымі ўдарамі  па валіку). Знізу стойкі змацоўваліся драўлянай плахай або збіваліся дошкамі з бокоў і знізу ў выглядзе скрынкі для цэвак. Насуквалі цэўкі з клубка ці з матавіла.

 

 

      

 

 

 

 

 

 

                               Чаўнок

 

Ткацкая прылада для пракідання ўтку ў працэсе ткання (па знешняму выгляду нагадвае мініяцюрны човен). Вядомы дзве разнавіднасці чаўнака - з донцам і полы. У першым выпадку цэўку кладуць на дно, а ўточную нітку прапускаюць праз адтуліну збоку ці ў канцы чаўнака (у працэсе ткання прытрымліваюць цэўку вялікім пальцам. У полым чаўнаку цэўку мацуюць на тонкім металічным стрыжні, таму яго не трэба было прытрымліваць. Акрамя лодкападобных вядомы быў і вілкападобны чаўнок ігліца (дошчачка з дзвюма выемкамі на канцах), які служыў для вырабу падвойных дываноў.

 

 

    

 

 

 

                

                 3. Работа ў полі, лесе

                                Вілы

 

  Ручная прылада для падняцця і пераносу снапоў, сена, саломы і г.д. Вядомы вілы драўляныя і металічныя з 2-3 пальцамі (зубамі) даўжынею 40-50 см і круглым гладка адшліфаваным дзержаком даўжыней 1,5-3 м. У трохзубых вілах трэці палец размешчаны насупраць двух як проціпалец. Драўляныя трохзубыя вілы выкарыстоўваліся ў сялянскіх гаспадарках пры сціртаванні снапоў і саломы, стагаванні сена, двухзубыя – для вытрасання саломы ў час малацьбы, прыгатавання трасянкі. У наш час бытуюць вілы з металічнымі пальцамі.

 

 

       

 

 

 

                             Сякера

 

  Традыцыйная ўніверсальная прылада для апрацоўкі дрэва і іншых матэрыялаў. Вядома з часоў палеаліту. Уяўляла завостраны камень, прымацаваны жгутамі да палачкі – ручкі; першабытнаму чалавеку яна служыла прыладай працы і паляўнічай зброяй. З асваеннем тэхнікі свідравання і шліфавання камяню паявіліся сякеры з правушынай у сярэдняй, больш тоўстай частцы, у якой трывала замацоўваўся канец ручкі. З адкрыццем жалеза сякера стала адной з самых пашыраных жалезных прылад і відаў зброі.

  У традыцыйным побыце беларусаў шырока вядомы і невялікія сякеры накшталт сучаснах турысцкіх. Яны ўжываліся для апрацоўкі малых форм і дробнага рамонту с.-г. інвентару; з ею араты выходзіў у поле і насіў яе за поясам, папраўляючы калі трэба, сошку; яе бралі, адпраўляючыся на інш. с.-г. работы або ў дарогу. Малая і цяслярская сякера шырока ўжываюцца ў народным побыце і ў наш час.

             

                                   

                                         Каса

 

Прылада для скошвання травы і збожжавых культур. Да 15ст. бытавалі  паўкоскі і косы-гарбушы, якімі касілі гарох і траву каля платоў і пнеў.З 15ст. былі пашыраны косы з доўгім металічным палатном (лязо) і доўгім драўляным кассем з прымацаванай на сярэдзіне яго драўлянай ручкай. Палатно касы мацуецца да касся спецыяльным жалезным кальцом (пяткай. На Палессі, гродзеншчыне яно называлася рэхвай, на Гомельшчыне, Магілеўшчыне і Міншчыне-банькай, дзе-нідзе-наперсткам, гравянкай.

 

       

 

 

 

 

                                  Серп

 

Прылада для ўборкі збожжавых культур (жыта, ячменю,пшаніцы, проса, аўса і інш.). Вядомы з глыбокай старажытнасці (каменны, бронзавы). Да канца 19ст. сярпы рабілі з жалеза, якое выплаўлялі ў руднях з мясцовай балотнай руды, рэжучую частку зазубрывалі. На Беларусі паўсюдна бытавалі сярпы паўкруглыя (сферычныя) і падоўжаныя (авальныя). Сярпы вырабляліся на заводах, шмат іх прывозілі на Беларусь з Цвярской губерніі. Мясцовыя кавалі таксама рабілі сярпы са старых кос. Перад жнівом сярпы зазубрывалі, тачылі іх рэжучую частку. Звычайна ў гаспадарцы кожная жняя мела свой серп. Захоўвалі іх да пачатку жніва ў сухім месцы, пры гэтым рэжучую частку абкручвалі сухой анучай. Сярпамі жалі яшчэ ў 1950 - 60-х г. У наш час у калгасах і саўгасах збожжавыя культуры ўбіраюць камбайнамі і інш. машынамі; сярпом нажынаюць першы ці апошні сноп (зажынкі, дажынкі).

 

         

                              

                                      Цэп

 

Прасцейшая драўляная прылада для малацьбы збожжа. Складаецца з гладка выструганай палкі-цапільна і біча, рухома змацаваных паміж сабой. Звычайна біч быў круглы з патаўшчэннем на канцы. Цапільна рабілі з легкіх парод дрэва (дубу, грабу і інш.). Спосабы мацавання біча да цапільна: гужавы, або гужыкам, з дапамогай адной ці двух капіц, пятліцавы і хамуцікам.

 

 

        

 

 

 

 

 

 

                                 Граблi

 

 

                              Падоужная  пiла

 

 

                                 Кiрка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                  Брусок

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                      Мех

 

Прыстасаванне для раздзімання агню ў кавальскай печы для награвання металу. Верх і дно меха (клапаны) былі дашчаныя на завесах, а скураныя   бакавіны – накшталт гармоніка прыводзіўся ў дзеянне з дапамогай драўлянага рычага на почапцы. У наш час мех саступіў месца вентылятару з электрапрыводам.

 

               

 

                   4. Апрацоўка ільну

 

                              Трапло

 

Прылада для ачышчэння (трапання) льнянога ці канаплянага валакна ад кастрыцы. Уяўляе сабой тонкую дошчачку шыр. 6-8, даўж. 40-45 см. На Беларусі бытавалі два асноўныя тыпы трапла-мечападобнае і лапатападобнае. На тэрыторыі ўсходніх славян трапло вядома з 7 ст.

 

    

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                      5. Збруя для каня

                                    Дуга

 

Састаўная частка хамутова-аглабельнай вупражы. Вылучваюць выязныя і звычайныя дугі. Выязныя больш масіўныя,высокія, з крутым выгінам у версе дугі замацоўвалася металічнае кольца. Канцы іх звычайна фарбавалі ў светлы колер, сярэдзіну ў чорны, карычневы, зялены або размалеўвалі рознымі ўзорамі. Выязныя дугі выконвалі важную ролю ў традыцыйнай абраднасці (вяселлі, кірмашовых святах, гасцінах і інш.). У час святочных  цырымоній пад ей чаплялі бомы, упрыгожвалі стужкамі і кветкамі. Вытворчасць дуг часам вылучалася ў самастойны промысел. Папярэдне распаранае дрэва (ракіта, вяз, дуб, ясень, вішня, чаромха) гнулі на гбале, ці бабе. Вытворчасць дуг захавалася да нашага часу.

 

         

 

 

 

 

                                       Хамут

 

Асноуная   частка   вуппажа. Надзяваецца на шыю каня. У Еўропе хамут быў пашыраны ў 1-м тысячагоддзі. На Беларусі, паводле археалагічных знаходак, вядомы з 11 ст. Пртатыпам хамута была шляя. Са з’яўленнем хамута вупраж у асноўным набыла сваю сучасную канструкцыйную форму. Хамут складаецца з двух драўляных паўдужжаў (клешчаў), абцягнутых лямцам і скурай; знізу лямец прадаўжаецца мяккім валікам (саламяны жгут, абцягнуты скурай), што прылягае да падгрудка жывелы; ніжнія концы клешчаў выходзяць вонкі і ў рабочым стане сцягваюцца супоняй. Хамут у сістэме вупражы вызначае яе тып. Хамутовая вупраж найбольш пашырана ў параўнанні са шлейнай і ярэмнай. У хамутна-аглабельнай запрэжцы хамут мае па баках гужа, за якія з дапамогай дугі мацуюцца аглоблі. У хамутна-пастронкавай запрэжцы пастронкі звычайна мацуюцца непасрэдна да хамута.

    

 

 

 

                   

                                   Калесы (воз)

 

Тып гужавых транспартных сродкаў. Да нядаўняга часу калесы шырока выкарыстоўваліся ў паўсядзеннай гасп. Практыцы кожнага сялянскага двара. На сваіх падводах сяляне працавалі і ў панскай гаспадарцы, на адыходных промыслах, выконвалі спецыяльную дарожную і падводную павіннасці, у т.л. шарваркі. Традыцыйныя сялянскія калесы мелі простую канструкцыю: 4 колы насаджаныя на драўляныя восі пярэдняга і задняга хадоў, што трывала злучаліся паміж сабой выгнутай (выгінам кверху) трайней і жэрдкамі-біламі, або ляжэйкамі, якія ўтваралі аснову кузава. У падушкі пярэдняга і задняга хадоў забівалі ручкі, на іх замацоўвалі гнуткія дужкі (вязы), што давалі магчымасць заціскаць сюды бартавыя дошкі. Пры перавозцы малагабарытных грузаў выкарыстоўвалі плецены кош, які ставіўся на калесы паміж ручкамі. Рамеснікі, што выраблялі калесы і колы, наз. стальмахамі. Стальмашнае рамяство стала цясней спалучацца з кавальствам.

 

 

 

 

                        Шпрыц для змазкi колау

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                             Падкова

 

Жалезная дугападобная пласціна, якае прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб пазбегнуць слізгацення. Падковы прыбіваюць да капыта спецыяльнымі цвікамі-вухналямі, у зімовы час у яе ўкручваюцца тры шыпы.

 

 

     

 

                            

 

 

 

 

 

                                      Лейцы

 

Частка вупражы, прызначаная для кіравання цяглавай жывелай. Рэгіянальная назва-вожкі. Паводле спосабу вырабу бываюць вітыя, плеценыя і суцэльныя, а паводле матэрыялу-пяньковыя, лыкавыя, скураныя і камбінаваныя (у апошніх канцы скураныя, а асноўная частка-з вяроўкі). Даўжыня лейцы залежала ад сістэмы запрэжкі і тыпаў экіпажаў (запрэжка аднаконная, шматконная, у рад, цугам і інш.). У рабочым стане лейцы мацуюць канцамі (звычайна карабінамі) да аброці.

 

 

      

 

 

 

 

 

                              Бразготкi

 

                  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                               Сядло

 

       

 

                                 Церассядзёлак

       

 

                   6. Адзенне, абутак

 

                      Кашуля(сарочка)

 

Асноўная частка мужчынскага і жаночага беларускага народнага адзення. Яе насілі ў любым узросце, у будні і святы, пры любым сямейным і сацыяльным становішчы. Шылі з ільнянога даматканага палатна. Мужчыны насілі кашулю паверх нагавіц і падпяразваліпоясам, жанчыны запраўлялі ў андарак, запіналі фартухом.

 

     

 

 

 

 

 

 

 

                                       Кажух  жаночы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                   Шапка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                     Лапці

 

  Традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровачак. Лыка для лапцей дралі ў маі-чэрвені, нарыхтоўвалі таксама луцце- тонкія ліпавыя жэрдкі з карой. У залежнасці ад тэхнікі вырабу вылучаліся два тыпы лапцей:прамога і касога пляцення.

  Выраб лапцей быў пераважна мужчынскім заняткам. Лапці насілі мужчыны і жанчыны, дарослыя і дзеці на працягу ўсяго года. Іх надзявалі на палатняныя анучы, зімой-на суконкі. Дробная шляхта замест ануч ужывала шарсцяныя панчохі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                              7. Посуд

                                        Збан

 

Ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбкай і вушкам-ручкай. Назва збан успамінаецца ў помніках старабел. пісьменнасці. Выраблялі збаны чорна-задымленыя і паліваныя па ўсей Беларусі.

 

     

 

 

 

 

 

 

 

 

                               Лыжка

 

Прадмет сталовага прыбора. Бываюць драўляныя, металічныя, касцяныя; маюць круглы ці авальны чарпачок і ручку-дзяржанне.

 

 

    

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                   Міска

 

Традыцыйны ганчарны або такарны выраб; гліняная ці драўляная глыбокая, звычайна круглая пасудзіна для ежы. Адна з старажытных форм керамічнага посуду, вядома на тэр. Беларусі з бронзавага веку. Паводле цэхавых статаў 17ст. была адным з прадметаў, які павінен быў вырабіць чаляднік у час экзамену на званне майстра ганчарнага рамяства.

 

 

 

 

 

 

                   Кубак  (конаўка, кварта)

 

     Невялікая гліняная, драўляная, металічная, часам лубяная пасудзіна цыліндрычнай, усечана-канічнай або бочкападобнай формы з ручкай. Ёмістасцю не больш 1л. Выкорыстоўваецца для піцця вады, квасу і іншых напіткаў.                                                               

 

 

 

 

 

 

 

                                    8. Мэбля

                                   Ложак

 

Від мэблі, прыназначаны для адпачынку і сну. Вядомы з часоў сярэднявечча ў сядзібна-палацавых інтэр’ерах. Гатычныя ложкі-масіўныя, дубовыя, простых прысадзістых форм; часоў рэнесансу і барока-з дугападобнымі спінка і выгнутымі ножкамі; класіцыстычныя і ампірныя-простых выразных форм. У нар. Жыллі набылі пашырэнне з 19 ст., замяніўшы сабой у інтэр’еры хаты пол і палаці, часам бытавалі паралельна. У наш час самаробныя драўляныя ложкі выцясняюцца прамысловымі вырабамі: у 20-50-я г. металічнымі, у наш час-драўлянымі розных форм і відаў; традыцыйна аздабляюцца тканымі вырабамі прамысловай ці хатняй вытворчасці.

 

          

 

                          Куфар (скрыня)

 

Драўляная ёмкасць, у якой хавалі тканіны, адзенне, бялізну і каштоўнасці; від мэблі. У куфар збіралі пасаг маладой, а ў час вяселля перавозілі ў дом маладога. Вядомы з часоў позняга сярэднявечча як сховішча каштоўнай цэхавай маёмасці. Мелі выгляд масіўнай нізкай драўлянай ці металічнай скрыні з плоскім векам, часта па-мастацку акаванай, забяспечанай унутраным замком складанай канструкцыі. У магнацкіх і мяшчанскіх інтэр’ерах-вялікія, драўляныя, з акоўкай па кантах, фарбаваныя ў чорны ці зялёны колер. У сялянскім інтэр’еры пашыраны з 19ст. замяніў кублы. Іх рабілі з сасновых ці яловых дошак, на фігурных падстаўках-ножках, часта на драўляных ці каваных колцах, па баках мацавалі ручкі, на пярэдняй сценцы-унутраны замок ці зашчапку для вісячага.

  У сучасным вясковым побыце куфар страціў сваю былую ролю. Паводле матываў дэкору куфары сёння размалёўваюць маленькія сувенірныя куфэркі.

 

                  

 

                                Калыска

 

Зыбка, люлька, дзіцячы ложак; даўні від народнай мэблі. Рабілі з дошак ці рэечак; у Зах. Беларусі плялі з лазовых дубцоў, ракіты, карэнняў ў выглядзе доўгага кошыка; падвешвалі на чатырох почапках да столі ці бэлькі, часцей-да жэрдкі, якая адным канцом затыкалася за бэльку. Для зручнасці калыхання мацавалі вяроўку (можна было калыхаць нагой або на адлегласці). Найбольш просты від калыскі ўяўляў сабой кусок палатна, што нацягваўся на драўляную рамку. Такую калыску было зручна браць у поле, дзе яе падвешвалі на трынозе, абгарнуўшы паверх абрусам ці посцілкай, нібы парасонам. З канца 19ст. пашырана калыска ў выглядзе невялікага ложка на ножках, падбітых папарна дугападобнымі брускамі. Унаш час самаробныя калыскі амаль выйшлі з ужытку, саступіўшы месца каляскам і ложкам прамысловай вытворчасці.

        

 

                                     

                                      Стол

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

              9. Прадметы хатняга ўжытку

 

 

 

 

 

                                  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                       Лапата

 

Прылада, з дапамогай якой саджалі цеста ў печ і даставалі хлеб з печы, падграбалі на таку і перамешвалі збожжа, падграбалі і раўнялі бульбу ў буртах. Хлебная лапата мела звычайна прамавугольную або круглаватую плоскасць. Рабілі яе з дошкі звычайна ліціевых парод дрэва. Каб цеста лягчэй ссоўвалася на чарэнь, краі лапаты рабілі танчэйшымі. Перад тым, як саджаць цеста ў печ, гаспадыня пакрывала лапату хрэнавым, кляновым ці дубовым лісцем, аерам і пасыпала зверху мукой. Захоўвалі хлебную лапату ў варыўні або ў каморы. Лапата для перамешвання збожжа мела неглыбокае авальнае выдзеўбанае дно.

 

       

 

 

 

 

                                  Вілкі

 

Хатні бытавы (пячны) інвентар. Лакальная назва ўхваты. Паўкруглы жалезны рагач (ухват), насаджаны на доўгае драўлянае цаўё. Служыць для падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставяць у печ або дастаюць з яе. У інтэр’еры традыцыйнай сялянскай хаты вілкі займаюць месца каля печы ў качарэжніку. Разам з качаргой, чапялой і інш. пячным інвентаром.

 

 

       

 

 

 

 

 

 

 

 

                      Фармоука для масла    

 

      

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                 Сіта

 

Драўляная рама з рагожнамі або драцянымі сітамі для правейвання збожжа, якую на вяроўках падвешвалі да бэлькі.

 

 

 

      

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                Лубянка

 

Пасудзіна з лубу (кары ліпы і інш. дрэў) на ягады, грыбы і інш. Звычайна цыліндрычнай формы. Выкарыстоўвалі і як сявенька.

 

      

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                Пранік

 

Пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім перылі (пралі) бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні; ім таксама абівалі лён, проса. На Беларусі вядомы з 11-12ст.

 

 

 

           

 

 

 

 

 

 

 

 

                                Карыта

 

Прадаўгаватая пасудзіна, выдзеўбанная з дрэва або збітая з дошак. Выкарыстоўваецца звычайна для кармлення і вадапою жывёлы.

 

 

 

    

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                   Кош

 

Пляцёная ёмістасць розных памераў для захоўвання і транспарціроўкі сыпкіх і штучных рэчываў, пераважна харчовых прдуктаў. Кашы рознай формы рабілі з лазы, сасновай, радзей дубовай дранкі, каранёў хваёвых дрэў, ліпавай і бярозавай кары, саломы, рагозу. Паводле функцыянальных асаблівасцей кош можна ўмоўна падзяліць на посуд для патрэб паўсядзённага ўжытку, для захоўвання мясных прадуктаў (саж), ёмістасці пад збожжа Кораб, шыян, саламянік), посуд для пераносу грузаў на плячах (кашэль, вярэнька) і на кашы і палукашы (палукашкі) на воз.

 

         

 

 

 

                             Корабы з лубу

 

Ёмістасць для захоўвання і пераносу сыпучых прадуктаў (збожжа, мукі, круп, гароху і інш.), сплеценых з лубу. Круглыя ці авальныя корабы пераважна мелі канфігурацыю збанка, бочкі, гаршка, часта іх рабілі з вечкам; падстаўкай служылі адно ці два саламяныя звёны або лазовы прут. Мелі добрую вентыляцыю, таму ў іх нядрэнна захоўваліся прадукты. Корабы вылучаюцца разнастайнасцю форм, прыроднай прыгажосцю матэрыялу. Пашыраны былі на большай частцы Беларусі.

 

 

          

 

 

 

 

 

                            Малiтвеннiк

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                    Прас 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                   Нажнiцы  садовыя

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                      Абраз

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                 Габелен «Ромео и Джульетта»

 

          

 

 

 

 

                            10. Пабудовы

                                Журавель

 

Традыцыйнае прыстасаванне пры студні для даставання вады. Укапаная ў зямлю саха, у развілцы якой замацаваны рухомы на металічнай восі рычаг-вага. Да верхняга канца рычага-вагі прывязаны драўляны шост з вядром, да ніжняга-процівага. У наш час журавель спарадычна сустракаецца паўсюдна на Беларусі.

 

       

 

 

 

 

 

 

 

 

                            11.Вырабы

                             Радзюжка

 

Посцілка з грубай ільняной пражы, у чатыры ніты і сшытая з дзвюх полак; тое, што і дзяруга. Лакальная назва дзяружка.

 

     

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                               Сурвэтка

 

Узорысты тканы, вязаны, плецены, гафтаваны, вышаны выраб з лёну, бавоўны, шоўку для ўпрыгожання жылога інтэр’ера. Пашырылася ў 20ст. Форма сурвэтак разнастайная: прамавугольнік, квадрат, круг, многавугольнік, эліпс і інш. Традыцыйныя белыя, аздобленыя пераважна чырвонай вышыўкай; у вязаных найчасцей утвараецца геаметрычны арнамент.

 

 

      

 

 

 

 

 

                        12. Упрыгожванні

                                    Павук

 

Прасторавая кампазіцыя з саломы, папяровых кветак, зерняў лубіну, фасолі іінш.; традыцыйнае ўпрыгожанне інтэр’ера бел. нар. Жылля. Павука падвешвалі над сталом (лічылася, што ўн прыносіць шчасце).Найбольшае пашырэнне мелі павукі з саломы (шарападобныя, рамбічныя і зорчатыя. Павукі выйшлі з нар. ўжытку ў сярэдзіне 1950-х г. У наш час вырабляюць суаенірныя павукі.

 

              

 

 

 

 

 

 

 

                                 Лязо, брытвы

 

Тонкая стальная пласцінка з двума завостранымі краямі для брыцця.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                Куфар

 

Скрыня з векам на завесах і замком, якая служыць для захоўвання адзежы і інш.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                              Патэфон

 

Апарат для прайгравання пласцінак з гукавым запісам на іх.

 

     

 

 

                        Гадзiнiк   насценны

 

 

   

 

 

                     

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                      Спражка ад дзягi (IX стагоддзе)

               

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

          Вырабы майстра Мiхалевiча С. М.

 

    

 

    

 



Hosted by uCoz